17–18 красавіка ў Варшаве адбудзецца двухдзённы MigrAction Ideathon. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі, знаёміцца і змагацца за прызы.
MigrAction Ideathon – мерапрыемства для маладых людзей, якія жывуць у Польшчы. Удзельнічаць могуць усе ахвотныя ад 18 гадоў.
Арганізатары прапануюць аб’яднацца ў каманды і папрацаваць над рэальнымі сацыяльнымі праблемамі. Мэта – прапанаваць ідэі, якія могуць паўплываць на жыццё іншых людзей. Спецыяльны досвед не патрэбен. Важней за ўсё новы погляд і гатоўнасць уключыцца ў працу.
«Гэта таксама выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці новых сябровак і сяброў і класна правесці час», – лічаць арганізатары.
Лепшыя каманды атрымаюць прызы:
- па 600€ на рэалізацыю ідэі для трох лепшых каманд;
- гарбата ад партнёраў Tea-Mail Polska;
- экскурсія па Варшаве ад Warsaw Špacyr;
- запрашэнне на лекцыю па мастацтве ад MIT space;
- скідка на прадукцыю брэнда адзення Znivien і інш.
Важна: удзел бясплатны, абеды і кава-паўзы ўключаны.
- Дзе: Варшава, Jasna 10.
- Калі: 17–18 красавіка, 11:00–17:00.
- Мовы: польская, англійская, беларуская, украінская.
- Заяўкі прымаюцца да 14 красавіка па гэтай спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.

















